Дзень добры, Нина!

Упершыню дзень нараджэння знакамітай ураджэнкі Бярозаўскай зямлі Ніны Мацяш, паэтэсы, перакладчыцы, аўтара кніг для дзяцей, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, Міжнароднай прэміі імя Р.Скаварады, творча адзначаны Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем. У яго філіяле – Галерэі мастацтваў, дзе дзейнічае выставачная экспазіцыя “Вытокі літаратурнага майстэрства”, адбылася сутрэча навучэнцаў школ горада і настаўнікаў-беларусазнаўцаў, мясцовых паэтаў, прыхільнікаў беларускага слова з літаратарамі з Мінска, Брэста, якія зналі, сябравалі з нашай славутай зямлячкай.

Ніна Матяш пайшла ад нас у 2008 годзе, але яе вершаваны радок “Мы стрэнемся, хоць нас ужо не будзе…” ажывае сёння фотаздымкамі, кнігамі, асабістымі рэчамі на стэндзе экспазіцыі і ў экскурсах-аповедах аб яе пакутным лёсе і творчай спадчыне.

Дырэктар музея Таццяна Леванюк звярнула ўвагу прысутніх на тое, што музейнае мерапрыемства ў Бярозе пашырае рамкі традыцыйных паэтычных чытанняў “Бабіна лета ў Белаазёрску”, якія праходзяць штогод 20 верасня менавіта ў дзень нараджэння Ніны Мацяш, і прадставіла паважаных гасцей.

Беларускі паэт Міхась Скобла зазначыў, што успаміны пра Ніну Мацяш заўсёды светлыя, і сённяшні прыгожы дзень – гэта таксама дарунак Ніны, каб было сонечна у душах тых, хто ўдзельнічае ў літаратурнай сустрэчы, хто успамінае яе, хто чытае яе вершы, спявае яе песні.

Літаратурную гасцёўню у музеі, прывечаную светлай памяці вядомай беларускай пісьменніцы, ураджэнкі Бярозаўскага краю, Ніны Мацяш упрыгожыла музычнае выступленне спявачкі з Мінска Таццяны Грыневіч, яна песняй пад уласны акампанімент на гітары данесла да слухачоў цудоўныя паэтычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, беларускую народную песенную спадчыну.