Выстава «Вялікае княства Літоўскае. Артэфакты гісторыі»

З 5 кастрычніка па 30 лістапада 2019 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі праходзіць выстава «Вялікае княства Літоўскае. Артэфакты гісторыі», прысвечаная 975-годдзю Наваградка

На выставе прадстаўлены прадметы з фондаў Наваградскага гістарычна-краязнаўчага і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музеяў. На выставе прадстаўлены дакументы маёмасных спраў шляхты Новагародскага павету, археалагічныя знаходкі XII - XIV стст.: скроневыя кольцы, энкальпіёны, бранзалеты, фібулы, пацеркі, касцяныя вырабы, абутак, наканечнікі стрэл, арбалетныя басеты, баявыя сякеры, кісцень і булава. Прыходзьце, будзе цікава.