Мерапрыемствы музея ў рамках 975-годдзя Наваградка

5 кастрычніка 2019 г., у рамках 975-годдзя першага ўпамінання Навагрудка ў летапісных крыніцах, у Навагрудскім краязнаўчым музеі прайшоў рэтра-канцэрт “Старая пласцінка”. На канцэрт быў запрошаны калекцыянер з Навагрудка Сяргей Лаўрушчык. У яго калекцыі налічваецца 8 патэфонаў і амаль усе яны ў працоўным стане. Акрамя патэфонаў у калекцыі Сяргея шмат старых пласцінак. Усе, хто прыйшоў на рэтра-канцэрт былі вельмі задаволены, бо не толькі даведаліся пра гісторыю стварэння патэфона і яго выкарыстанне ў розныя часы, але і паслухалі музыку і самі з задавальненнем паспявалі. А на заканчэнне праграмы Мікалай Герасімаў падарыў музею сваю карціну, на якой выява Навагрудскага замка.

Адразу пасля рэтра-канцэрта адбыўся паказ навагрудскіх строяў “Час праходзіць – мода застаецца”, на якім акрамя жаночага і мужчынскага строяў, якія сабраны і захоўваюцца ў музеі, былі прадэманстраваны рэканструяваныя навагрудскім цэнтрам рамёстваў старажытныя строі.