Клічаўскі краязнаўчы музей на форуме «Музеі Беларусі-2019» у Брэсце

На IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі-2019” ў Брэсце Клічаўскім краязнаўчым музеем была прадстаўлена тэматычная пляцоўка, прысвечаная першаму прафесару геаграфіі, ураджэнцу Клічаўшчыны Аркадзю Смолічу “Аркадзь Смоліч – вучоны, краязнаўца, патрыёт”.
Ён марыў “…каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў!”, і прысвяціў гэтаму ўсё сваё жыццё.
Для гасцей быў прадстаўлены стылізаваны рабочы кабінет вучонага з унікальным выданнем – першым падручнікам для беларускіх школ “Географія Беларусі”. Гэтай найцікавейшай кнізе споўнілася 100 год!
На пляцоўцы можна было зрабіць захапаляючае інтэрактыўнае падарожжа “Падарожжа з Брэст-Літоўска ў Магілёў” і яшчэ раз пераканацца, хто шпарчэй – конная павозка ці цягнік?!
А аматары малявання маглі паспрабаваць сябе ў ролі мастакоў-ілюстратараў – размаляваць алоўкамі чорна-белыя ілюстрацыі да кнігі Смоліча.

640