Форум «Музеі Беларусі» прайшоў у Брэсце

З 4 па 6 кастрычніка ў Брэсце прайшоў чарговы ўжо чацвёрты па ліку Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», да гэтага яго прымалі такія абласныя гарады як Гродна (2012), Гомель (2014) і Магілёў (2016).

Колькасць музеяў у прэстыжным мерапрыемстве склала 126 удзельнікаў, 115 з іх — дзяржаўныя музеі: ад нацыянальных да раённых. Таксама быў прадстаўлены шэраг школьных музеяў, турыстычныя фірмы і кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю абсталявання і мультымедыйных сродкаў для музейнай справы.

Чацвёрты раз запар удзел ў форуме «Музеі Беларусі» прымае і Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, які сёлета прадставіў выстаўку работ Аляксандра Ўладзіміравіча Свірыда, што выкілікала непаўторную цікавасць у наведвальнікаў.