Адкрыццё выстаўкі жанчын-творцаў «Мама можа ўсё»

11 кастрычніка напярэдадні Дня маці ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жанчын-творцаў «Мама можа ўсё», на якой былі прадстаўлены творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных кірункаў і жанраў.

Работы прадставілі двадцаць дзве мастачкі. Пераважная большасць з іх займаюцца мастацтвам прафесійна і выкладаюць ва ўстановах адукацыі і культуры Маладзечаншчыны. Выстаўка атрымалася светлая і жыццесцвярджальная. Многія мастачкі мнагадзетныя мамы, і дзеці з'яўляюцца для іх адной з галоўных крыніц натхнення для творчасці.

Выстаўка будзе працаваць да 17 лістапада, запрашаем усіх ахвотных да наведвання!

521