Заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме «Краязнаўства»

22 кастрычніка ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі пачаліся заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме «Краязнаўства». Навучэнцаў універсітэта прывіталі дырэктар музея Чарнецкая Алена Анатольеўна і рэктар універсітэта Гайковіч Наталля Сяргееўна, якая дала кароткія звесткі аб Маладзечанскім раёне на сённяшні дзень. Навучэнцы таксама мелі магчымасць азнаёміцца з выставамі “Спорт. Падарожжа ў часе” і “Мама можа ўсё”. Пасля наведвання музея слухачы ўніверсітэта паехалі ў аўтобуснае падарожжа па Маладзечна. Супрацоўнік музея Курыловіч Лідзія Іванаўна распавяла пра невядомыя старонкі гісторыі горада. Экскурсія завяршылася каля гарадской бібліятэкі.

540