У Доме-музеі Якуба Коласа прайшоў дзіцячы ранішнік «Казкі жыцця»

У межах свята «Каласавіны» 30 кастрычніка ў Доме-музеі Якуба Коласа прайшоў дзіцячы ранішнік «Казкі жыцця», прымеркаваны да 137-годдзя з дня нараджэння Песняра. Чацвёртакласнікі сталічнай сярэдняй школы № 69 з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах, паспаборнічалі ў чытанні скорагаворак, бліскуча прадэманстравалі веданне твораў Якуба Коласа. На сустрэчу з дзецьмі супрацоўнікі музея запрасілі вядомую беларускую журналістку, пісьменніцу-казачніцу Галіну Пшонік, рэдактара аддзела часопіса «Народная асвета». Галіна Барысаўна прэзентавала для рабят свае творы, адказала на іх пытанні. Напрыканцы сустрэчы школьнікі пранікнёна прачыталі верш, прысвечаны юбілею музея, а таксама напісалі пажаданні на дубовых лісціках і павесілі іх на дрэва.