Удзел у IV Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»

4—6 кастрычніка 2019 года Рэчыцкі краязнаўчы музей прыняў удзел у IV Нацыянальным форуме «„Музеі Беларусі“: „Музей: навука, інавацыі, камунікацыя“», які прайшоў у горадзе Брэсце, які напярэдадні адсвяткаваў сваё 1000-годдзе.
У рамках форуму Рэчыцкім краязнаўчым музеем у супольнасці з «Музеем бітвы за Дняпро» (г.п. Лоеў), «Брагінскім гістарычным музеем з маляўнічай галерэяй» і «Хойніцкім раённым краязнаўчы музей» быў пададзены экспазіцыйна-выстаўны праект пад назвай «Дняпроўскі музейны кластар», што стаў вынікам Міжнароднага праекта «Дняпроўскі паром», удзельнікам якога быў наш музей у 2017-2018 гадах. Галоўная мэта прадстаўленнага экспазіцыйна-выстаўнага праекта – паказаць вынікі праекта Дняпроўскі паром, паказаць спосабы ўзаемадзеяння і супрацы паміж музеямі Гомельшчыны, яукія ўзніклі ў выніку дадзенага праекта.
Прыемна адзначыць, што ў намінацыі «За лепшае прадстаўленне музея на экспазiцыi форуму» «Дняпроўскаму музейнаму кластару» было прысуджана першае месца!