Сонечныя фарбы восеньскіх канікул

Восеньскія канікулы — шчаслівая пара. Гэта перыяд адпачынку ад школьных заняткаў і час для падарожжаў і новых ведаў.
Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі квэст-гульні, падарожжы па гістарычных мясцінах Клічаўшчыны, экскурсіі па музею.

Вучні старэйшых класаў СШ №1 Клічава прынялі ўдзел у квэсце па музею “Сакрэты партызанскай зоны”. Падчас квэст-гульні вучні пераўтварыліся ў разведчыкаў, якім патрэбна было разгадаць шыфроўкі, знайсці схованку, паўдзельнічаць у танкавых баях на радыёкіраваных танках. Квэст атрымаўся насычаны на эмоцыі.
Для вучняў малодшых класаў са школьнага лагера “Непаседы” СШ №1 прайшла пазнавальная экскурсія па залах музея. Было шмат пытанняў ад юных краяведаў, спрэчак, здагадак і адкрыццяў.
Завіталі на Клічаўшчыну і госці з сусудніх рэгіёнаў: Дрыбінскага, Асіповіцкага раёнаў, Гарэнічскай школы Бярэзінскага раёну.
Для гасцей была прапанавана гульня “Партызанскі спецназ”, на мемарыяльным комплексе “Усакіна” вучні прайшлі партызанскімі сцежкамі, пабывалі ў зямлянках і на рэканструкцыі падзей 1944 года па прарыву блакады “Адлер”, адведалі партызанскай ежы, прыгатаванай на кастры.
Усе госці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, новых ведаў і канікулы былі пафарбаваны ў сонечныя колеры восені.
А яшчэ да нас завітала здымачная група тэлепраекта "Маршрут построен". Вандроўку па цікавых мясцінах Клічаўшчыны мы ўбачым на тэлеканале Беларусь 1.

868