Выстава да 390-годдзя Сімяона Полацкага


На 2019 г. прыпадае святкаванне 390-годдзя з дня нараджэння Сімяона Полацкага. Да гэтай даты прымеркавана правядзенне V міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць». У рамках канферэнцыі арганізуецца выстава да адзначанага вышэй юбілею, на якой прэзентаваны арыгінальныя выданні Сімяона Полацкага, а таксама даследаванні яго спадчыны і выданні, што папулярызуюць асобу і дзейнасць асветніка. Экспанаты прадастаўлены, акрамя НПГКМЗ, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа.