Выйшаў у свет альбом «Прагулкі па гістарычным цэнтры Полацка»

Альбом прадстаўляе ўвазе чытача ілюстраваны аповед аб архітэктурных помніках і мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых палачан. Беражлівыя адносіны гараджан да сваіх гісторыка-культурных каштоўнасцей дазволілі захаваць багатую спадчыну горада, у якім адлюстравана яго шматвекавая гісторыя.

У 2007 годзе гістарычны цэнтр Полацка быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік горадабудаўніцтва нацыянальнага значэння. Гэты ўнікальны комплексны аб'ект спадчыны агульнай плошчай 348 га ўяўляе сабой складаную сістэму будынкаў, планіровачнай і прасторавай структур, прыроднага і культурнага ландшафтаў, а таксама каштоўнага археалагічнага культурнага пласта.

Выданне раскрывае гісторыю і змест гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўваходзяць у склад гістарычнага цэнтра Полацка. Гартаючы старонкі альбома, чытач прагуляецца па плошчах і вуліцах старажытнага горада, пазнаёміцца з яго помнікамі і памятнымі месцамі і завітае ў яго шматлікія музеі, аб'яднаныя ў Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Укладальнік альбома - Тамара Аляксандраўна Джумантаева. Тэксты падрыхтавалі супрацоўнікі музея-запаведніка: Любоў Калбека, Сяргей Камінскі, Вячаслаў Арэстаў, Юлія Аўчыннікава, Вера Ашуева, Вольга Філімонава, Іна Песіна, Станіслаў Сілкоў, Вікторыя Бабко. Фота зроблены Кірыл Смалякоў. Тэкст выдання прадстаўлены на беларускай і рускай мовах.

Альбом можна набыць у музеях Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і ў сувенірнай краме па адрасе вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

931