ІІ гістарычны конкурс для моладзі “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці”

28–29 лістапада 2019 прадстаўніцы Музея бітвы за Днепр старшыня музейнага аб’яднання “Нашчадкі Лоя” Людміла Сямашка і сябра аб’яднання Таццяна Маскаленка ўзялі ўдзел у міжнародным адукацыйным семінары па падрыхтоўцы куратараў, які праводзіўся ў рамках ІІ гістарычнага конкурсу для моладзі “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці”.

Семінар у рамках ІІ этапу праекта “Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне” (2019–2020) быў падрыхтаваны і праведзены таварыствам «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь (прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) у супрацоўніцтве з МГА “Гісторыка” пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны. Асноўная мэта праекту — аказанне садзейнічання ў развіцці гістарычных конкурсаў у Беларусі, а таксама стымуляванне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзенай галіне.

У конкурсе “Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці” могуць узяць удзел маладыя людзі ад 15 да 25 гадоў. Больш інфармацыі тут. Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы.

Дзеля падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе трэба запоўніць адпаведную аплікацыйную форму на сайце праекта.

Калі ў Вас узніклі пытанні па ўдзеле ў конкурсе, можна звяртацца да арганізатараў конкурсу альбо непасрэдна ў Музей бітвы за Днепр.