Якога колеру Новы год?

Вядома ж, белага! Гэта зімовае свята, час, калі ўсё навокал накрыта пушыстым снежным пакрывалам. А можа быць, сіне-блакітнага? Бо свет здаецца менавіта такім, калі глядзець на яго праз акно, шчодра распісанае марознымі ўзорамі. Не, Новы год зялёнага колеру! Чаму? А як жа галоўнае навагодняе дрэўца — елка!? А калі ўжо мы ўспомнілі хваёвую красуню, то як не сказаць пра яе раскошны святочны ўбор! Тут і белы, і сіні, і зялёны, і жоўты, і чырвоны! Адным словам, усе колеры вясёлкі блішчаць, пераліваюцца, ствараючы асаблівую, напоўненую чараўніцтвам, атмасферу любімага ўсімі свята...

З 17 снежня 2019 г. па 19 студзеня 2020 г. запрашаем усіх у Дзіцячы музей на навагоднюю выстаўку «Якога колеру Новы год?». Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з калекцыяй навагодніх цацак 1950-80 гг. з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, паспрабаваць змайстраваць цацку сваімі рукамі.

Чакаем усіх у Дзіцячым музеі з 10.00 да 17.00 (акрамя панядзелка).

719