Прайшоў майстар-клас "Чароўныя валёнкі"

У мінулую суботу ў Музеі ткацтва адбыўся майстар-клас «Чароўныя валёнкі». Цеплынёй сваіх рук, з марамі аб добрым, з вялікім натхненнем і фантазіяй дарослыя і дзеці стваралі незвычайныя вырабы – валёнкі. У гэтыя перадсвяточныя дні яны стануць выдатным упрыгажэннем для дома, арыгінальным падарункам для блізкіх і сяброў.

731