У Музеі ткацтва прайшлі заняткі

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ўвесь мінулы тыдзень праходзілі заняткі са школьнікамі г. Полацка. У гэтыя пераднавагоднія дні хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое "Каляды" і як іх святкавалі нашы продкі. Незвычайным сюрпрызам для дзяцей стаў батлеечны спектакль "Цар Ірад", у якім Дабро і Зло жывуць побач ды змагаюцца зацята і бескампрамісна, а светлы Анёл са званочкам не стамляецца нагадваць: «Чалавеча, не правазнасіся!».

765