"Ехала Каляда з Полацку..."

11 студзеня а 13-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і фальклорны гурт "ВАРГАН" шчыра запрашаюць на святкаванне Калядаў!
Дарагія сябры, запрашаем Вас прыняць удзел у нашым свяце "Ехала Каляда з Полацку..." і адчуць сапраўдную атмасферу калядных святаў, а таксама стаць удзельнікам чароўных варожбаў. Нашыя продкі заўсёды хацелі даведацца, які ўраджай будзе ў наступным годзе, ці вялікі будзе прыплод жывёлы. Найбольш варожбаў прыпадала на Каляды, бо святы гэтага перыяду прыходзіліся на зімовы сонцаварот, што адзначала памежжа старога і новага гаспадарчага года.

Уваход: дзіцячы – 3 руб.
дарослы – 4 руб.
P.S. Сябры! Не забывайце пра пачастунак для Казы, каб год быў шчодрым на дабрабыт, поспех і грошы!
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

818