"Ехала Каляда з Полацку..."

Тых, хто прыйшоў у суботу ў Музей ткацтва, чакаў сюрпрыз – варажба на воску і саломе, каб зазірнуць у дзень заўтрашні. Госці свята таксама мелі магчымасць паслухаць калядныя песні ў выкананні фальклорнага гурта «Варган», паўдзельнічаць у традыцыйных танцах і гульнях. І якое ж свята без вучонага мішкі з казой, што павіншавалі ўсіх з Калядамі!
Фатографы: Сяргей Крышэн, К. Смалякоў.

923