Знайдзі свайго заступніка!

 

Усё часцей моладзь Полацка бавіць час у Краязнаўчым музеі горада. Акрамя традыцыйных аглядных і тэматычных экскурсій юным палачанам тут прапаноўваюцца і новыя формы інтэлектуальнай дзейнасці — квэсты і квізы. У музеі «жыве» свой Дух — звышнатуральная істота, якая яго абараняе. Для чалавека ён нябачны, аднак даведацца імя Духа Краязнаўчага музея можна, правільна выканаўшы заданні квэста «Засакрэчанае імя». Удзельнікі гэтай інтэлектуальнай гульні не толькі знаёмяцца з экспанатамі музея, але і значна пашыраюць свае веды па гісторыі роднага горада. А адкрыўшы імя Духа музея, атрымліваюць добрага заступніка, дапамагаючага дасягнуць вяршыні ведаў.

849