24 студзеня ў Нью Йорку пачала дзейнічаць буйнейшая турыстычная выстаўка ў Паўднёвай Амерыцы — New York Times Travel Show.

Беларусь прымае ўдзел у гэтай выставе ўжо ў трэці раз. Упершыню адным з экспанентаў на беларускім стэндзе разам з Нацыянальным турыстычным агенствам і кампаніяй Прайм-Тур з'яўляецца Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей, які прадстаўляе тут Музей Яўрэйскага Супраціўлення і маршруты па штэтлах.
Першы дзень работы выстаўкі прадэманстраваў значны інтарэс да еўрапейскай тэматыкі, прадстаўленай на беларускім стэндзе, з боку амерыканскіх турыстычных агентаў, кансультантаў, і людзей, якія пішуць на турыстычныя тэмы.
Відавочна жаданне прыехаць у Беларусь і пазнаёміцца з краінай і яўрэйскай гісторыка-культурнай спадчынай .
Генеральнае консульства і асабіста генеральны консул РБ у Нью Йорку Віктор Чараховіч аказваюць падтрымку ў арганізацыі работы беларускага стэнда.

635