Тэхналогія Спіральнага пляцення Браслаўшчыны прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Тэхналогія спіральнага пляцення Браслаўшчыны прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі атрымала традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў Віцебскай вобласці і Віцебска.
Пры ўсёй разнастайнасці тэхнік пляцення, вядомых з даўніх часоў на тэрыторыі Браслаўшчыны, самай архаічнай, але сустракаемай яшчэ ў ХІХ стагоддзі, з’яўляецца тэхніка пляцення са жгутоў саломы, альбо спіральнае пляценне. Верагодна, гэта тэхніка была вядома першым пасяленцам браслаўскіх зямель, якія з’явіліся тут каля 5 тыс. гадоў таму (стаянка Дубкі). Сярод прылад сустракаюцца касцяныя праколкі і качадыкі, якія маглі выкарыстоўвацца для пляцення ў спіральнай тэхніцы.
Плеценыя ёмістасці для захоўвання зерня, мукі, гародніны, адзення былі вельмі зручныя ў выкарыстанні. Тэхнілогіяй спіральнага пляцення валодаў амаль кожны гаспадар, таму такія ёмістасці рабіліся пераважна для хатняга ўжытку. Аднак, хуткае аднаўленне пасля другой сусветнай вайны, фарміравання калгасаў і ростам гарадской вытворчасці з абіходу знікаюць рэчы, якія былі сплецены ў спіральнай тэхніцы.
Вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення, якія бытавалі на тэрыторыі Браслаўшчыны ў канцы ХІХ-пач. ХХ ст.
Напрыканцы ХХ стагоддзя на Браслаўшчыне перад музейнымі супрацоўнікамі паўстала пытанне аднаўлення тэхналогіі спіральнага пляцення і ў 2000 годзе. Браслаўскія майстры ствараюць вырабы традыцыйныя і сучасныя, простыя і мэтазгодныя, без спробы стылізатарства.
Эла Зінкевіч выкарыстоўвае стужкі лазы, кораня сасны, льняныя ніткі і зрэдку спажывае дзікія злакавыя расліны. Яна стварыла калекцыю рэплік этнаграфічных артэфактаў са збору НДУК “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў”. Зоя Кальцова выкарыстоўвае для аплёткі сасновы корань, ільняныя ніткі. Яе вырабы ўражваюць велічынёй памераў і правільнасцю геаметрычных форм, падобных да керамічных карчаг і жбанкоў. В.М. Шыкалава скарыстоўвае для працы салому розных адценняў і пластычнасці, што надае яе вырабам, аплеценым льняным шпагатам, мяккі тэкстыльны характар.
Традыцыя спіральнага пляцення на Віцебшчыне адраджаецца супольнасцю майстроў у амаль нязменным выглядзе ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім раёнах і Віцебску. Для папулярызацыі гэтай тэхналогіі і народных рамёстваў у культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору.
Загадчыца Музея традыцыйнай культуры, даследчыца тэхналогій пляцення на Браслаўшчыне — Эла Зінкевіч — пабывала на тэлестудыі, дзя распавяла пра ўнікальную тэхналогію пляцення.
Эфір глядзіце 17 лютага ў 19.00, праграма «Вячэрні Віцебск».

873