Адкрыццё выстаўкi "Музычныя інструменты Браслаўшчыны"

У Музеі ткацтва гучалі сапраўдныя традыцыйныя спевы і найгрышы - распачала сваю дзейнасць выстаўка "Музычныя інструменты Браслаўшчыны". У цёплай атмасферы беларускага свята госці даведаліся аб асаблівасцях традыцыйных беларускіх музычных інструментаў. Загадчыца Музея традыцыйнай культуры г. Браслава Зінкевіч Элеанора Уладзіміраўна распавяла аб гісторыі стварэння калекцыі. А дзякуючы непераўзыдзенаму майстэрству гусляра Зінкевіча Валерыя Анатольевіча, госці змаглі пачуць жывую беларускую музыку ва ўтульнай і душэўнай атмасферы музея.

1077