Грамніцы


Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў католікаў, 15 лютага ў праваслаўных вернікаў.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі. Даведаецеся, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуеце першыя веснавыя песні і зможаце павадзіць карагоды каля вогнішча!

Вас чакае:
• Расповяд аб святкаваннi грамнiц;
• Майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
• Частаванне гарбатай з зёлак;
• Конкурсы
• Беларускія народныя забавы і танцы;
• Карагоды, спевы каля вогнішча.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:
- для дарослых – 7 руб.;
- для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
 Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
 Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля а.г. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355), маршрутка 1277.