14.02.2020 г. у Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло падвядзенне вынікаў працы ўстаноў культуры Навагрудскага раёна за 2019 год і узнагароджванне лепшых кіраўнікоў і работнікаў культуры

Сярод узнагароджаных супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея. У намінацыі "Лепшы музейны работнік" дыплом атрымала Кавальчук Г.Т., старшы навуковы супрацоўнік музея. Граматай аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама узнагароджана Вяршыцкая Т.Р., навуковы супрацоўнік Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея.
Падчас мерапрыемства працавала выстава фотаздымкаў Яна Булгака з фондаў Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея "Навагрудак. Nowogrodek. Novoredok", на якой былі прадстаўлены фотаздымкі архітэктурных помнікаў Навагрудка міжваеннага перыяду. На выставе дэманстраваўся макет палаца Храптовічах у Шчорсах.

672