Да Дня абаронцы Айчыны

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, які ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца штогод 23 лютага, Краязнаўчы музей Полацка прапаноўвае прайсці новы квэст пад назвай «Музейны арсенал». Удзельнікі гэтай інтэлектуальнай гульні адкрыюць для сябе шмат цікавага: якія віды зброі выкарыстоўвалі палачане ў ваенных кампаніях мінулых стагоддзяў, як выглядала абмундзіраванне элітных войскаў нашых продкаў, хто абараняў Полацк у розныя часы ад уварвання захопнікаў, як з Захаду, так і з Усходу!

995