Працяг заняткаў народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме "Краязнаўства"

19 лютага, як і звычайна ў трэцюю сераду месяца, у музеі адбыліся заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў. Чарговы занятак быў прысвечаны мастакам Маладзечанскага краю. Старшы навуковы супрацоўнік Наталля Іванаўна Палтавец узгадала найбольш славутыя імёны, якія праславілі і працягваюць праслаўляць Маладзечаншчыну.

Занятак адбываўся ў залі, дзе працягвала сваю работу выстава Міколы Аўчыннікава «Вяртанне да крыніцы» і слухачы маглі азнаёміцца з графічнымі работамі аднаго са слынных творцаў сучаснасці.

722