Акцыя «Захаваем памяць пра вайну разам»

Усё далей у мінулае адыходзіць вайна, усё менш застаецца ўдзельнікаў і сведак падзей тых гадоў, і тым больш каштоўная памяць аб тых, хто каваў Перамогу на фронце і ў тыле. Захаваць і перадаць новым пакаленням каштоўныя сведчанні самаадданага подзвігу нашага народа ў імя свабоды Радзімы - наша агульная задача.

Кожны можа «ўпісаць гісторыю родных і блізкіх у гісторыю Айчыны», знайшоўшы ў сябе дома або ў знаёмых прадметы, якія з'яўляюцца сведкамі цэлай гістарычнай эпохі або важных падзей ваеннага часу. Музей з радасцю прыме ў дар фатаграфіі, дакументы, лісты, газеты, карты, асабістыя рэчы і прадметы ваеннага абмундзіравання. І самае галоўнае - мы хочам даведацца, чым памятны той ці іншы прадмет, каму ён належаў і як выкарыстоўваўся.

Прадметы, якія маюць музейную каштоўнасць, будуць прыняты на пастаяннае захоўванне і зоймуць годнае месца ў фондавых калекцыях, а таксама будуць прадстаўлены на выставах і ў экспазіцыях музеяў. Пры неабходнасці Музей-запаведнік зробіць для вас копіі фатаграфій і дакументаў.

З 1 сакавіка па 17 мая 2020 г. усе музеі горада прымаюць у дар ад сем'яў, асобных грамадзян, устаноў і арганізацый прадметы, сямейныя рэліквіі, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага перыяду.

Удзельнікі акцыі «Захаваем памяць пра вайну разам» будуць запісаны ў Ганаровую кнігу дарыцеляў і атрымаюць сертыфікат на бясплатнае наведванне любога музея Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Адгукніцеся на нашу акцыю, пакажыце прыклад шчырага дачынення і гонару за пакаленне, якое выратавала свет ад фашызму. Памяць вашай сям'і стане агульнай, народнай памяццю.

Усе прадметы, перададзеныя ў ходзе акцыі, будуць прадстаўлены на сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка www.polotsk.museum.by

Тэлефоны для даведак: 460284 465110 469320

960