Акцыя «Захаваем памяць пра вайну разам»

Знаёмім Вас з першымі прадметамі, якія перададзены музею-запаведніку ў рамках акцыі. Дадзеныя прадметы належалі Нагорнаму Пятру Сяргеевічу (1916-2010 г.ж.). Пётр Сяргеевіч нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, у 1938 годзе быў прызваны на вайсковую службу ў 67-ы пяхотны полк Войска Польскага. У верасні 1939 г. трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах на тэрыторыі Польшчы і Германіі. У сакавіку 1945 года быў вызвалены савецкімі войскамі і прызваны палявым ваенкаматам у састаў 585-га стралковага палка Чырвонай Арміі.
Прадметы перададзеныя ў дар нашчадкамі Нагорнага П.С.

1062