Лекцыя "Музыка ў беларускай традыцыйнай культуры: сімвалічныя і рытуальныя функцыі"

Для чалавека традыцыйнай культуры галоўным з'яўлялася стварэнне сваёй сям'і, якая не толькі працягвала род, але і выступала ў якасці падмурка чалавечага існавання. Ужо з маленства дзяўчынкі вучыліся прасці і ткаць, каб быць падрыхтаванымі да сямейнай працы. Хлопцы таксама вучыліся весці гаспадарку з маленства, бо толькі працавіты гаспадар заўсёды меў дастатак. Вясельны абрад для беларусаў з'яўляўся знакавай кропкай у жыцці, таму што чалавек з аднаго стану пераходзіў і іншы. Гэта маркіравалі розныя традыцыі і рытуалы, звязаныя з вяселлем. Аб гэтым і шмат іншым распавядуць у сваёй лекцыі 15 сакавіка ў 14.00 выкладчыкі ПДУ Вера Іванаўна і Павел Іванавіч Мішыны.
Калі Вы жадаеце даведацца больш пра традыцыйную вясельную абраднасць нашых продкаў, цікавіцеся беларускай культурай ці жадаеце правесці час з карысцю для сябе і апынуцца ў прыемнай кампаніі, запрашаем Вас у наш музей на лекцыю!

868