"У пошуках артэфактаў"

У рамках новага музейнага праекта «У пошуках артэфактаў” мы падарожнічалі па школьных краязнаўчых кутках нашага раёна. Сення нам пашанцавала трапіць у ДУА “Багданаўскую сярэднюю школу” дырэктарам і гаспадыняй якой з’яўляецца Ярмольчыу Алена Аляксандраўна. Двухпавярховы будынак прыемна здівіў сваёй чысцінёй і прыгажосцю, прыветлівы тэхнічны персанал нас адвёў у краязнаўчы музей школы, дзе нас чакала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ільючык Вера Канстанцінаўна. Яна і расказала, што існуе школьны музей с 2005 года, дзе сабрана гісторя вёскі Багданаўкі. У вытоках якога стаяў Савіч Васіль Максімавіч, падтрымлівалі і падтрымліваюць музей Ільючык Людміла Рыгораўна, Мелюх Ганна Аляксееўна, Ільючык Вера Канстанцінаўна і іншыя работнікі школы. У зборы экспанатаў, а іх налічваецца каля 205 штук, прымаюць удзел як настаўнікі так і вучні школы.
Галоўным экспанатам, якім ганарыцца школа, з’яўляецца кашуля, якой каля 85 гадоў, выткана яна з кужэльнага палатна. І шлюбная хустка, якой больш чым 100 год, а гаспадыню хусткі завуць Савіч Ганна Васільеўна. Гісторыя гэтых рэчаў цікавая тым, што ў час Вялікай Айчынай вайны яны былі закапаны ў зямлю, дзякуючы гэтаму і зберагліся да нашага часу.
Не менш цікавымі аказалася калекцыя навагодніх цацак пасляваеннага перыяду. Вялікі саламяны конь ўпрыгожвае памяшканне, і надае яму самабытнасць і прыгажосць. Аўтарам “залатога” каня з’яўляецца Ільючык Алена Іванаўна.
Гістарычнымі і прыгожамі з’яўляюцца святочныя чобаты, якія пашыў мясцовы шавец Мелюх Канстанцін Васільевіч.
Праводзяць у вёсцы абрады Каляд, якія у вёсцы называецца БЫКЛЕЙ.
Ёсць яшчэ у музеі цікавыя экспанаты, які не адразу і назавеш для чаго яны патрэбны – гэта кошык для печанай бульбы і клымля для лоўлі ўюноў.
Інакш кажучы, у школьным музеі вёскі ёсць яшчэ шмат прадметаў, якія заслужваюць не менш увагі.

862