Працяг заняткаў народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме "краязнаўства"

18 сакавіка ў музеі адбылося чарговае мерапрыемства – занятак народнага ўніверсітэта для пенсіянераў, які правёў вядомы мясцовы краязнаўца Міхась Казлоўскі. Тэма занятка «Зямля натхнення і творчасці. Паэты і пісьменнікі – гонар нашага краю». Гэта была першая частка занятка, падчас якога слухачы пачулі шмат новага і цікавага пра знакамітых літаратараў Маладзечанскага раёна.

Пасля лекцыі навучэнцы ахвотна знаёміліся з экспанатамі выстаўкі, прымеркаванай да Дня праваслаўнай кнігі ў Маладзечанскай епархіі.

814