Зборнік матэрыялаў V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць”

Выйшаў у свет зборнік матэрыялаў V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць”. Канферэнцыя адбылася ў Полацку 21-22 лістапада 2019 г. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы – спецыялісты ў галіне філалогіі, гісторыі, філасофіі, мастацтвазнаўства, музеялогіі, кнігазнаўства і інш. з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі і Латвіі. У зборнік увайшлі артыкулы ўдзельнікаў канферэнцыі, якія раскрываюць тэму жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага, пытанні вывучэння яго спадчыны і даследавання яго эпохі, а таксама праблемы захавання, презентацыі і інтэрпрэтацыі помнікаў кніжнай культуры ў музеях і бібліятэках Беларусі. Кніга адрасавана профільным спецыялістам, музейным супрацоўнікам, краязнаўцам і ўсім аматарам гісторыі і культуры Беларусі.

Лічбавая копія зборніка

1140