…И жизнь, и слёзы, и любовь - віртуальная выстава

Пачатак года парадаваў новымі цікавымі паступленнямі, сярод якіх асабістыя рэчы ураджэнкі в.Новы Востраў , нашай землячкі Марыі Сіланцьеўны Шаўчонак.
Комплекс экспанатаў склалі зборнікі вершаў, інтэрв’ю з паэтэсай у часопісе “Гродно”, дыпломы, граматы і віншавальныя лісты.

Марыя Сіланцьеўна нарадзілася ў сялянскай сям’і 11 траўня 1944 года. У 1961 г. скончыла Востраўскую СШ, у 1965 г. - філалагічны факультэт БДУ.
Працавала настаўніцай у Ракавіцкай СШ Шчучынскага раёна (1965-1966), у Шчучынскай раённай газеце “Савецкая вёска” (1966-1978). З 1978 г. - старшы рэдактар Гродзенскай студыі тэлебачання. Узнагароджана медалём “За працоўную доблесць”. Член СП Беларусі (1979).

Першы верш “Я піянерка” надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі”(1954). Аўтар зборнікаў вершаў “Белая ластаўка” (1971), “Свята зямлі” (1976), “Бацькоўскае імя” (1981), “Раса-расінка”(1985). Друкуецца і ў перыядычным друку.
На словы яе вершаў Л.Захлеўным, Г.Вагнерам, І.Кузняцовым напісаны песні. Зараз М.Шаўчонак жыве ў Гродне.
Адно з апошніх інтэрв'ю Марыя Сіланцьеўна давала газеце "Вечерний Гродно".
Прапануем Вашай увазе віртуальную выставу «…И жизнь, и слёзы, и любовь» гэтых цікавых экспанатаў. Прыемнага знаёмства.

1197