Камаедзіца


5 красавіка 2020 года
з 15:00 да 16:00

«Камаедзіца» - старадаўняе свята, якое спраўлялі ў пачатку вясны, калі заканчвалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. На свята гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы, сушаны рэпнік, аўсяны кісель і іншыя стравы. Гэтыя стравы лічыліся ўлюбенай ежай мядзведзя і былі абрадавымі стравамі святочнага абеду, пасля якога сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. «Камаедзіца» – водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера.
Мерапрыемства будзе праходзіць на сектары «Падняпроўе», дзе гістарычна існавалі вялікія лясы, у якіх вялося шмат мядзведзяў, і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі страх у людзей.
Наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемства змогуць паслухаць расповед пра бортніцтва на Беларусі, паслухаць казкі і паданні пра мядзведзя, патанчыць беларускія танцы, пагуляць у розныя гульні, і ў цэлым весела і цікава правесці свой час!

Вас чакае:
- Экскурсія па выставе «Пчалярства на Беларусі»;
- Расповед традыцыйных беларускіх казак, паданняў пра мядзведзя;
- Беларускія народныя гульні і забавы;
- Майстар-клас па беларусім народным танцам;
- Выстава “Музычныя iнструменты”;
- Частаванне гарбатай з зёлак.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 7 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4.00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.

247