Удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Г.М. Лебедзевай прысвячаецца...

У 2020 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Заслужанага ўрача БССР, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Г.М. Лебедзевай. Імя Ганны Міхайлаўны да гэтага часу памятаюць не толькі работнікі медустаноў Полацка, але і многія звычайныя жыхары нашага горада. Да гэтага паважанага чалавека, выдатнага спецыяліста, адказнага кіраўніка можна было звярнуцца ў любы ў час і па любому пытанню. Прайшоўшы ўсю вайну, яна прыехала ў далёкім 1946 г. жыць і працаваць у Полацк, з якім звязала жыццё амаль на 65 гадоў.


Сёння ў музейным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка захоўваецца невялікая калецыя дакументаў і фотаздымкаў, перададзеных у 1980-я гг. самой Г.М. Лебедзевай. У юбілейны год полацкага ўрача супрацоўнікі Краязнаўчага музея вырашылі папоўніць музейны фонд матэрыяламі аб выдатным чалавеку, кавалеры ордэнаў Леніна і Чырвонай зоркі, які самаадданна служыў людзям усё сваё жыццё.


Ужо прайшлі сустрэчы з яе роднымі і блізкімі, якія падзяліліся ўспамінамі аб Ганне Міхайлаўне і прадаставілі музею ўнікальныя прадметы, адлюстроўваючыя
жыццё як асабіста Г. М. Лебедзевай, так і работу Полацкай гарадской бальніцы ў другой палове XX ст. Таксама былі запісаны яскравыя інтэрв'ю з калегамі Г.М. Лебедзевай - Г.Б. Трыфсікам і Т.К. Халімоненка. З некаторымі з іх ужо можна пазнаёміцца на сайце Краязнаўчага музея.


















945