У музеі чарговыя здымкі "Культурнай гасцёўні"

Навагрудская тэлекампанія "Нова-ТБ" у гэтым годзе пачала рэалізацыю праекта "Культурная Гасцёўня". Здымкі перадач праходзяць штомесяц у Доме-музеі Адама Міцкевіча.
У сакавіку госцем праграмы была гаспадыня карціннай галерэі Кастуся Качана, яго жонка і муза Жанна Леановіч. Яна распавяла пра сваю сям'ю, пра творчасць мастака, аб сваёй калекцыі шкла і г.д.
Праграмы выйшла ў эфір у канцы сакавіка ў эфірах "ZALA" і на навагрудскім кабельным тэлебачанні, і на старонцы "Нова-ТБ" у YouTube.

952