Калекцыя беларускіх выданняў 1920-х - 1960-х гг. папоўніла фонды НПГКМЗ.

Фонды НПГКМЗ папоўніліся яшчэ на 80 прадметаў. Гэта калекцыя выданняў 1920-х - 1960-х гадоў, перададзеных з аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Сярод іх творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Змітрака Бядулі, Петруся Броўкі і Васіля Віткі, Міхася Лынькова і Янкі Журбы. А таксама перакладзеныя на беларускую мову кнігі М.Я. Салтыкова-Шчадрына "Паны Галаўлёвы" (1956), М.А. Някрасава "Каму на Русі жыць добра" (1948), А. Дадэ "Тартарэн з Тараскона" (1938) і інш. І нават выданне 1933 г. "Дырэктывы партыі аб выдавецкай рабоце". Усе гэтыя кнігі, безумоўна, будуць вельмі карысныя і пры падрыхтоўцы разнастайных выстаў, і ў навукова-даследчай рабоце супрацоўнікаў Музея беларускага кнігадрукавання.

2144