Запрашаем да ўдзелу ў акцыі да міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў “SelfieСпадчына-2020. Музея і Я”

Сёлета мы ўжо ў пяты раз праводзім музейную акцыю да міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў “SelfieСпадчына”.
Гэтым разам яна прысвечаная тэме “Агульныя культуры, агульная спадчына, агульная адказнасць”.
Генеральнай тэмай раённай акцыі з’яўляецца лозунг “Музей і Я”. У адпаведнасці з заяўленай тэмай акцыі і тэматыкай Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў перавага аддаецца работам, выкананым у школьных музеях і музейных пакоях, музейных кутках, цэнтрах традыцыйнай культуры, традыцыйных інтэр’ерах беларускіх жылля (сельскіх хат і (або) местачковых дамоў), а таксама на фоне будынкаў гарадской і (або) сельскай традыцыйнай забудовы і т. д.
 
Больш інфармацыі пра акцыю і ўмовы ўдзелу можна даведацца тут.
 
Пра вынікі акцыі можна даведацца тут.
1072