Сёння Дзень кнігі і аўтарскага права

Сёння, 23 красавіка, у свеце адзначаецца Дзень кнігі і аўтарскага права. Да гэтага дня і ў рамках 30-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання навуковыя супрацоўнікі падрыхтавалі тэст у стылі "Правер сябе" і прапануюць вам вярнуцца ў тыя часы, калі паняцця “аўтарскае права” яшчэ не існавала, – у эпоху рукапіснай кнігі – у займальна-пазнавальным тэсце "Scriptorium" ("Свет рукапіснай кнігі"), які змешчаны ніжэй. Тым жа, каму хочацца яшчэ больш цікавых фактаў, раім наведаць спецыяльны раздзел на сайце Музея, дзе вы знойдзеце іншыя матэрыялы, падрыхтаваныя да юбілею Музея, у тым ліку і тэсты. Перайсці ў раздзел можна па спасылцы: http://book.polotsk.museum.by/be/node/49797

 

869