Міжнародны дзень музеяў-2020

Штогод, з 1977 года, ІКОМ праводзіць Міжнародны дзень музеяў, які з'яўляецца ўнікальнай падзеяй для міжнароднай музейнай супольнасці. У гэты дзень музеі-ўдзельнікі арганізуюць мерапрыемствы ў рамках абранай тэмы, запрашаюць на іх сваіх наведвальнікаў і падкрэсліваюць значнасць музея як установы, закліканай спрыяць грамадскаму развіццю. Абраная тэма заўжды адказвае актуальным запытам грамадства.

Тэма Міжнароднага дня музеяў у 2020 годзе - «Музей як прастора роўных магчымасцяў: разнастайнасць і інклюзія». У рамках пазначанай тэмы Міжнародны дзень музеяў закліканы стаць пляцоўкай, дзе наведвальнікі і музейшчыкі могуць свабодна выказвацца на актуальныя грамадзкія тэмы.

У 2020 годзе ІКОМ прыняў рашэнне зрабіць акцэнт на віртуальных мерапрыемствах, каб прытрымлівацца каштоўнасцяў Міжнароднага дня музеяў, не ставячы пад пагрозу бяспеку наведвальнікаў і музейных супрацоўнікаў.

Да гэтага дня музеі Беларусі падрыхтавалі віртуальныя і рэальныя мерапрыемствы. Падрабязная праграма мерапрыемстваў у музеях краіны размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Глядзець

865