Дзень музеяў–2020

16 мая Музей беларускага кнігадрукавання запрашае разам адзначыць Міжнародны дзень музеяў у віртуальнай прасторы. У гэты год музеі Полацка падрыхтавалі для вас насычаную анлайн праграму: майстар-класы, прэзентацыі, інтэрв'ю і іншыя цікавосткі. Падрабязнасці аб мерапрыемстве, месцы і часе яго правядзення можна прачытаць тут.

Музей жа беларускага кнігадрукавання падрыхтаваў для вас НЕфарматнае інтэрв'ю. Нягледзячы на ўзрослую апошнім часам папулярнасць музеяў, сёння мала хто з іх наведвальнікаў уяўляе, чым займаецца звычайны супрацоўнік музея, акрамя экскурсій. І гэта самы распаўсюджаны стэрэатып пра, бадай, самую публічную ўстанову. Мы сабралі ўсе папулярныя стэрэатыпы і пытанні і задалі іх супрацоўніку Музея.

1012