Да Міжнароднага дня сем'яў

Сёння ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень сем'яў. Віншуем усіх, каму ўжо пашчасціла, і жадаем уладкавання тым, у каго яшчэ ўсё наперадзе!

Музей беларускага кнігадрукавання дорыць вам яшчэ адну нагоду правесці цудоўны дзень у кампаніі самых блізкіх: кожны можа паспытаць удачу і стаць шчаслівым уладальнікам сямейнага білета, які дае права адначасовага наведвання нашага музея двум дарослым і двум дзецям, а таксама альбома "Прагулкі па гістарычным цэнтры Полацка" (на беларускай і рускай мовах), каб пасля наведвання музея сям'я магла прагуляцца па горадзе і даведацца пра яго шмат цікавага, што асабліва актуальна падчас летніх канікул.

Далучайцеся да афіцыйнай суполкі музея ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте і ўдзельнічайце (https://vk.com/mbk_1990#/mbk_1990?w=wall-109622996_322)!

54