Абвяшчаеца конкурс па стварэнню лагатыпа Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі

Мэта конкурса
Стварэнне лагатыпа Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Удзельнікі конкурса
Усе жадаючыя

Патрабаванні да лагатыпа:

  • Навізна ідэі (арыгінальнасць знака);
  • Асацыятыўнасць (наяўнасць вобразных сувязяў з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь);
  • Добрае запамінанне;
  • Лаканічнасць (лагатып павінен утрымліваць мінімум элементаў);
  • Мілагучнасць (калі лагатып утрымлівае літары, яны не павінны мець негатыўнага дадатковага сэнсу);
  • Тэхналагічнасць (магчымасць узнаўлення лагатыпа ў розных тэхналогіях);
  • Адаптаванасць да дробных маштабаў (добрая чытальнасць лагатыпа на візітоўках, сувенірных ручках і інш.);
  • Выразнасць малюнка (у чорна-белым і каляровым выкананні);
  • Адаптаванасць да ўмоў Інтэрнэту;
  • Прававая абароненасць (у лагатыпе не могуць выкарыстоўвацца дзяржаўныя гербы, сцягі, эмблемы, афіцыйныя назвы міжурадавых міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў, а таксама знакі, якія супярэчаць нормам маралі і гуманнасці).
  • Заяўка на ўдзел у конкурсе

  • Поўнакаляровая выява лагатыпа (магчымы варыянты колера, тэкставае ўдакладненне) прадстаўляецца на электронных або папяровых носьбітах.
  • Асабістыя дадзеныя аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны тэлефон ці адрас).
  • Падрыхтаваныя матэрыялы перадаюцца па электроннай пошце:
    e-mail: histmuseum@tut.by
    або па адрасе:
    220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 12; тэл. (017) 227 00 05

    Тэрміны правядзення конкурсу
    З 15 верасня да 15 лістапада 2009 г.

    Разгляд конкурсных заявак і вызначэнне пераможца конкурсу ажыццяўляе камісія, спецыяльна арганізаваная пры музеі да 1 снежня 2009 г..
    Аўтар лепшага лагатыпа за перамогу ў конкурсе атрымлівае грашовы прыз.
    Пададзеныя на конкурс матэрыялы не вяртаюцца.


    Закачаць у фармаце .doc