У Цэнтры дакументацыі культурнай спадчыны МБЗД у раздзеле ўвекавечанне памяці аб загінуўшых абноўлена інфармацыя аб пахаваных воінах на тэрыторыі Лоеўскага раёна

У ходзе правядзення архіўна-даследчых работ з дапамогай аддаленага доступу да архіўных дакументаў Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (базы дадзеных «Мемарыял», «Памяць Народа», «Подзвіг Народа»), міжнароднай службы пошуку (база дадзеных ArolsenArchives) за перыяд 2015-2020 гг. устаноўлены 1 185 раней невядомых прозвішчаў загінулых на тэрыторыі Лоеўскага раёна. У больш чым 2 000 загінулых скарэктаваныя і верыфікаваныя ўліковыя дадзеныя (асабістыя дадзеныя, дата нараджэння, Месца нараджэння, месца прызыву, прычына і месца выбыцця, сваякі загінулага). На працягу 2019 г. устаноўлены 141 раней невядомая прозвішча пахаваных салдат, звесткі аб іх унесены ва уліковыя дадзеныя воінскіх пахаванняў. У 2020 г. — 50 прозвішчаў. Па стане на травень 2020 г. колькасць пахаваных у воінскіх пахаваннях і пахаваннях ахвяр войнаў — 11900 пахаваных, у тым ліку дадзеныя якіх устаноўлены — 11699 пахаваных, невядомых — 201 пахаваных. Зводную ведамасць можна прагледзець тут.
961