Духоўнасці далёкі пачатак

У Полацку ідуць апошнія прыгатаванні да святкавання дня памяці Ефрасінні Полацкай - першай жанчыны на ўсходнеславянскіх землях, кананізаванай хрысціянскай царквой. Дзякуючы дзейнасці першай ігуменні Спаскага манастыру, у далёкім XII ст на Полаччыне атрымала развіццё адукацыя, з’яўляліся рукапісныя кнігі, вялося царкоўнае будаўніцтва. Традыцыі хрысціянства, закладзеныя ў тыя часы, захоўваюцца і сёння. А ведаеце ВЫ іх?

У нашай рубрыцы «Не выходзячы з дому» ВЫ атрымаеце магчымасць праверыць свае веды па гісторыі хрысціянства на полацкіх землях, а зазірнуўшы ў Краязнаўчы музей - асабіста ўбачыць арыгінальныя культавыя прадметы, узрост якіх вызначаецца стагоддзямі.

1135