Добры дзень, музей!

Восень – пачатак новага навучальнага года. Новых наведвальнікаў сустракаюць і полацкія музеі.

У верасні на базе Краязнаўчага музея ў рамках праграмы па музейнай педагогіцы для вучняў 3-х класаў прайшлі заняткі пад назвай “Здравствуй, музей!”. Навучэнцы 1-й дзяржаўнай гімназіі, 1-й, 2-й і 16-й сярэдніх школ г. Полацка даведаліся адкуль пайшло слова “музей”, дзе былі адкрыты першыя “храмы муз”, калі першы музей з’явіўся ў нашым горадзе. Падчас заняткаў дзеці мелі магчымасць дакрануцца да тысячагадовай гісторыі, патрымаць у руках старажытныя рэчы, якія сёння сталі музейнымі прадметамі. Навуковыя супрацоўнікі расказалі, як гэтыя прадметы трапілі ў музейныя фонды, а потым занялі сваё месца ў пастаянных экспазіцыях.

Музейна-педагагічныя заняткі вучаць сучасных школьнікаў быць чулымі, беражліва адносіцца да багатай гісторыі свайго краю, культурнай спадчыны роднага горада.

2095