Гісторыя архітэктурных помнікаў Навагрудчыны. Частка 1. Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку.

Шаноўныя сябры!

Сёння мы пачынаем знаёміць Вас з цікавымі архітэктурнымі помнікамі Навагрудчыны. І першым у нашым спісе будзе Касцёл Святога Міхаіла ў Навагрудку, які з’яўляецца адным са старэйшых храмаў горада. Пабудаваны ў 1624 годзе манахамі-дамініканцамі. Ацалеў падчас бамбёжак цэнтра горада ў Другую Сусветную вайну. Адразу пасля вайны, у 1948 годзе касцёл быў зачынены і ператвораны ў зернесховішча, а ў скляпеннях касцёла захоўвалася соль. Абразы Архангела Міхаіла, Іісуса Хрыста і Маці Божай выратавалі вернікі, астатняя маёмасць спачатку была перададзена ў веданне райфінаддзела, а затым прадавалася праз магазіны райспажыўсаюза. Пасля таго, як склад збожжа ліквідавалі, улады доўгі час шукалі прымяненне касцёлу. Спачатку планавалі размясціць у ім кінатэатр, затым бібліятэку, і нават музей. Пазней касцёл выкарыстоўваўся як склад і магазін мэблі, затым у ім знаходзіўся нарыхтоўчы пункт. У 1976 годзе касцёл згарэў і прастаяў у руінах да 1986 года. За гэты перыяд ён канчаткова прыйшоў у заняпад. У выніку працякання даху храм амаль поўнасцю быў знішчаны ўнутры, пашкоджаны насценны роспіс і страчана разьба. Праца па аднаўленню касцёла была завершана ў 1996 годзе.
На фотаздымках касцёл св.Міхаіла ў розныя перыяды яго існавання.

995