Адам Міцкевіч-? Таямніца надпісу на камені

У маi 2020 г. газета «Звязда» расказвала пра тое, што ў вёсцы Студзёнкi пад Нясвiжам мясцовы краязнавец Аляксандр Абрамовiч знайшоў камень з надпiсам, якi быў выбiты, як мяркуюць, у памяць аб вiзiце ў гэтыя мясцiны знакамiтага паэта Адама Мiцкевiча. Падрабязней аб гэтай знаходцы можна прачытаць у нумары за 19 мая. — http://www.zviazda.by/be/news/20200518/1589812920-pad-nyasvizham-znoydze...

"Каб удакладнiць верагодную гiстарычную каштоўнасць каменя, па кансультацыю мы звярнулiся да супрацоўнiкаў дома-музея Адама Мiцкевiча ў Навагрудку. I вось якi адказ атрымалi" - піша газета "Звязда".

«На каменi, канешне, не паўторыш дакладна асаблiвасцi почырку Мiцкевiча, — разважае дырэктар музея, гiсторык Мiкалай ГАЙБА — Таму тут нельга сцвярджаць адназначна, цi капiраваў рэзчык убачаны на лiсце аўтограф паэта, цi пiсаў, як умеў сам — у гэтым кожны ахвотны можа пераканацца, калi паспрабуе параўнаць радкi на каменi i подпiс Мiцкевiча, ён ёсць у адкрытым доступе нават у «Вiкiпедыi». Цiкавейшая iншая рэч. Мы праштудзiравалi «Хронiку жыцця i творчасцi Адама Мiцкевiча. 1798 — 1824 гг.» — гэтае энцыклапедычнае выданне, якое ўбачыла свет у сярэдзiне мiнулага стагоддзя ў Варшаве, утрымлiвае найбольш поўныя звесткi пра ўсе акалiчнасцi, якiя датычацца жыцця i творчасцi паэта — перапiска, сяброўства, месцы, дзе ён бываў... Дык вось, у геаграфiчным паказальнiку гэтага грунтоўнага выдання такой вёскi, як Студзёнкi, наогул няма. Але ж камень — ёсць, як я зразумеў, ён умураваны ў сцяну склепа, таму нельга сказаць, што гэта фэйк цi падробка. Цяпер задача мясцовых энтузiястаў i спецыялiстаў у тым, каб высветлiць усе абставiны, якiм чынам гэты камень трапiў у мур, а тады ўжо разглядаць нейкiя гiпотэзы».

Чытаць на сайце газеты "Звязда" - http://www.zviazda.by/be/news/20200615/1592239051-artefakt-pad-pytannem-...

1120