Запрашаем да ўдзелу ў круглым стале, прысвечаным 30-годдзю Музея

Паважаныя калегі!

Нагадваем, што 10 верасня 2020 г. Музей беларускага кнігадрукавання праводзіць круглы стол «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры», які прымеркаваны да 30-годдзя музея. Мерапрыемства пройдзе ў ЗАВОЧНЫМ фармаце. У дзень яго правядзення на сайце музея будуць прадстаўлены даклады (асноўныя тэзісы) і прэзентацыі ўдзельнікаў. Навуковыя артыкулы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Падрабязнасці ў інфармацыйным лісце. Запрашаем да ўдзелу!

1073