4 жніўня - Мар’я, альбо Магдалена

4 жніўня — Мар’я, альбо Магдалена. У гэты дзень ушаноўваюць Марыю Магдалену, паслядоўніцу Ісуса Хрыста.

Гэты дзень таксама звязваюць з макрэчай: дажджы і непагадзь ад папярэдніх “мокрых” дзён Макрыны і Іллі. Людзі кажуць: “Магдалена — вады па калена”, “На Марыю вялікія росы — будзе лён шэры і косы». Нашыя продкі ў гэты дзень слалі лён на роснай траве.

Мар’ю таксама называюць ягадніцай, альбо Мар’я - добрыдзень. У гэты дзень ідзе збор парэчак, а ў лясах - чарніц.

4 жніўня - гэта таксама Громавы дзень. Продкі верылі, што калі ў гэты дзень будзе навальніца - сена будзе за вочы. АЛЕ, у гэты дзень у полі нельга было працаваць, бо навальніца заб’е.

881